Міжнародны дзень музеяў

Штогод 18 траўня адзначаюць Міжнародны дзень музеяў. У 2022 г. Міжнародная рада музеяў (ICOM) вызначыла тэму святкавання – «Сіла музеяў», а на афіцыйным сайце ICOM гаворыцца: «Музеі валодаюць сілай мяняць свет вакол нас. Гэта ўнікальныя месцы, якія дазваляюць нам вывучыць мінулае і адкрыць розум для новых ідэй – а гэта два найважнейшыя крокі да будаўніцтва лепшай будучыні».

У рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў да нас далучыліся музеі школ горада і раёна. Разам мы арганізавалі фестываль "Музей у музеі" і правялі яго пад дэвізам "Гістарычная памяць: сувязь часоў і пакаленняў", прымеркаваўшы свята да Года гістарычнай памяці ў Беларусі.

У музейным фестывалі прынялі ўдзел 18 школ горада і раёна. Кожны школьны музей паказаў сваю ўнікальнасць і непаўторнасць, выступіўшы з індывідуальнай праграмай.

Адкрывала мерапрыемства сярэдняя школа № 8 г. Ваўкавыска з польскай мовай навучання. Свой паказ хлопцы і дзяўчаты прысвяцілі безназоўнаму герою горада Ваўкавыска, служба якога праходзіла ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вучні 10 класа сярэдняй школы №3 прысвяцілі сваё выступленне ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны, камандзіру 475 армейскага мінамётнага палка 3 арміі Мудрэнку Якаву Кірылавічу. Падпалкоўнік Мудрэнка быў смяротна паранены ў ліпені 1944 г. і пахаваны на цывільных могілках па вул. Савецкай, воінскае пахаванне № 2534. Вучні сярэдняй школы № 3 узялі шэфства па акультурванні і доглядзе магілы падпалкоўніка Мудрэнкі.

Вучні Рэплеўскай школы ўспаміналі героя-земляка ветэрана вайны Шынкеля Мікалая Іосіфавіча. Мікалай Іосіфавіч служыў падчас Вялікай Айчыннай вайны і, як любы салдат, пісаў лісты з фронту. "Ліст з фронту" лёг у аснову інсцэніроўкі навучэнцамі школы. Арыгінал ліста захоўваецца ў фондах школьнага музея.

Леаніда Сядова і Аляксея Хабарава згулялі вучні гімназіі № 1. Хлопцы інсцэніравалі момант, калі 14 ліпеня 1944 г. над горадам Ваўкавыскам быў узняты сцяг Перамогі.

Сярэдняя школа №2 прэзентавала відэа ролік, у якім расказалі пра баявы шлях Аляксея Карпюка, камандзіра атрада ім. К. Каліноўскага.

Вучаніца Вярэйкаўскай школы выступіла ў ролі Ніны Хомка, якая падчас вайны, будучы 15-гадовым падлеткам, выратавала піянерскі сцяг.

Навучэнцы раённых школ Гнезна, Ізабелін і Юбілейны расказалі пра сваіх герояў-землякоў, суправаджаючы аповяд відэа ролікам.

Краснасельская сярэдняя школа ўспамінала аб партызанскім атрадзе «Піянерская схованка», якая дзейнічала ў вёсцы Карпаўцы. Таксама вучні прадэманстравалі экспанаты з фондаў школьнага музея.

Эмацыйнае і запамінальнае выступленне прадэманстравалі вучні сярэдняй школы №4.

Рабяты паказалі фрагмент, заснаваны на рэальных падзеях: дзяўчына-остарбайтэр, гнаная гестапаўцам на працу ў Нямеччыну, у дарозе пісала лісты маці і бацьку дадому на Радзіму. Прататыпам дзяўчыны стала Гушчо Людміла Міхайлаўна, у 19 гадоў немцы вывезлі яе ў Германію. З чужыны дзяўчына ў вершаванай форме пісала лісты радным, прасякнутыя болем і нудой па роднай зямлі і блізкім людзям.

Мацвееўская школа выступіла з прэзентацыяй аб Нізянскіх камсамольцах-падпольшчыках.

Гімназія №2, Падароская, Шылавіцкая і Субоцкая школы выступілі з тэмай «Гістарычная памяць: жаночы твар Перамогі». Навучэнцы школ успаміналі жанчын, якія ўдзельнічалі ў вайне, якія імкліва ішлі да перамогі, з дня ў дзень набліжаючы доўгачаканае свята.

Памяць Загорскага Яўгена Пятровіча, вязня лагера Майданак, прасякнута сумнымі ўспамінамі. Пра горкі лёс і нялёгкі шлях Загорскага А.П. расказалі вучні сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска.

589