Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Ракава «Вайна 1812 года. Рарытэты музеяў Беларусі»

Вайна 1812 года – падзея сусветнага маштабу. Яна з’яўляецца важным перыяд у гісторыі Беларусі. На паўгода нашы землі сталі арэнай кровапралітных ваенных дзеянняў – супрацьстаяння Расіі і Францыі. Вайна пакінула глыбокі след у палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і духоўнай сфэры жыцця беларусаў.

210 гадоў таму 12 (24) чэрвеня 1812 года армія Напалеона пераправілася праз Нёман. З нагоды памятнай даты 2 чэрвеня ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна прайшла прэзентацыя кнігі "Вайна 1812 года. Рарытэты музеяў Беларусі".

Аўтар кнігі Дзмітрый Ракаў, аспірант гістарычнага факультэта БДУ, кіраўнік клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Фузелёры-грэнадзёры Імператарскай Гвардыі".

У кнізе прадстаўлены рарытэтныя прадметы з музеяў Беларусі: зброя, уніформа і рыштункі, манеты, узнагароды. Аўтар расказаў гасцям музея, як збіраў матэрыялы для сваёй кнігі, у тым ліку і ў фондах нашага музея. Францыя заўсёды была заканадаўцай моды, і на прыкладзе параднай формы сапера Імператарскай гвардыі Дзмітрый даў уяўленне аб французскім уплыве на ваенную форму XIX стагоддзя. У ролі сапера Імператарскай гвардыі выступіў старшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі медыцыны Беларусі Дзмітрый Лапцэвіч.

Госці змаглі азнаёміцца ​​(пакратаць і прымерыць) з прафесійнымі рэплікамі-копіямі рыштунку і зброі, зробленымі на замову ўдзельнікамі клуба рэканструкцыі. А таксама сфатаграфавацца на памяць.

605