Беларусь і я — дыялог міру і стварэння

Дзень ведаў - гэта першыя званкі ў школе і хваляванні, шмат кветак, белых бантаў і белых кашуль, і вядома ж, традыцыйныя ўрокі! Аднак у нашым музеі ўрокі праходзяць нетрадыцыйна: без дошак і белага мелу, без падручнікаў і сшыткаў, і самае галоўнае без адказаў вучняў.

Першага верасня ў музеі для вучняў другога класа з сярэдняй школы №2 г. Ваўкавыска прайшоў урок прысвечаны Году міру і стварэння! Тэма занятку для дзяцей была "Беларусь і я - Дыялог міру і стваранні". На занятку малодшыя школьнікі пачулі аб шматзначным вызначэнні слова "МІР", разабралі паняцці, што значыць "працаваць" і "ствараць", даведаліся аб прыродных, культурных і гістарычных каштоўнасцях, якія нас аб'ядноўваюць.

Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Мікалай Талюк захапіў хлопчыкаў і дзяўчынак, яны з задавальненнем уступілі ў дыялог і паказалі сваю актыўнасць і гатоўнасць працаваць у гэтым навучальным годзе!

Супрацоўнікі музея віншуюць усіх школьнікоў з Днём ведаў! Няхай гэты год будзе нашмат ярчэй і больш паспяховы за папярэдні! Няхай наперадзе Вас чакае шмат адкрыццяў, здзяйсненняў і бліскучых перамог! Вучыцеся, дзейнічайце, верце і перамагайце! Поспехаў у навучальным годзе!

279