Падрыхтоўка да міжнароднага тэлемоста

26 верасня пройдзе міжнародны тэлемост "Акно ў гісторыю", які звяжа наш родны Ваўкавыск з горадам Бірскам, Рэспубліка Башкартастан. Падобная падзея ўжо адбывалася ў красавіку, але на гэты раз у ёй прымуць удзел, як Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. П.І. Баграціёна, так і нашыя калегі з Бірскага гістарычнага музея.

Бірск адзіны ў Рэспубліцы Башкартастан горад, які захаваў сваё старое аблічча. Датай заснавання горада лічыцца 1663 год. Горад-крэпасць быў пабудаваны па загадзе цара Аляксея Міхайлавіча і стаў адным з памежных фарпостаў Рускай дзяржавы на ўсходзе. Сваю назву горад атрымаў ад назвы рэчкі Бір, якую татары называлі «Біры суі» - «Воўчая вада». Рака працякае непадалёк і ўпадае ў раку Белую.

Бірск мае багатую гісторыю, вялікую колькасць славутасцяў, помнікаў матэрыяльнай і не матэрыяльнай культуры. Таму адной з галоўных тэм тэлемоста з'яўляецца ўзаемнае супрацоўніцтва ў сферы турызму.

217