Дзень народнага адзінства

17 верасня Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

Свята прымеркавана да гадавіны пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы беларускі народ уз'яднаўся. Адноўленае тады адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

14 верасня напярэдадні свята ў музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства для вучняў Ваўкавыскага педагагічнага каледжа першага курса спецыяльнасці "Дызайн графічны".
Мерапрыемства правёў старшы навуковы супрацоўнік Мікалай Мікалаевіч Талюк.

219