Адзіны дзень бяспекі

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" работнікі МНС праводзяць тэматычныя выступленні на прадпрыемствах і ва ўстановах, у сельскіх, раённых і гарадскіх цэнтрах. Наш музей таксама не стаў выключэннем. 20 верасня сумесна з Ваўкавыскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях супрацоўнікамі музея было праведзена мерапрыемства напярэдадні Адзінага дня бяспекі.

Чалавек у горадзе літаральна кожны дзень можа аказацца ў зоне патэнцыйнай небяспекі. Школа, гандлёвы цэнтр, кінатэатр, - закрытая прастора, месца збору людзей. Што ж рабіць і як ратавацца?

Нажаль, стаўленне шматлікіх людзей да бяспекі даволі скептычнае. Цвёрдую перакананасць у непаражальнасці складана перамагчы і практычна немагчыма змяніць, пакуль не здараюцца трагедыі. Няўжо толькі боль ад непапраўнай бяды прымушае паглядзець на пытанні бяспекі іншымі вачыма і ўсвядоміць, наколькі непрадказальнае наша жыццё, і як важна ўмець правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях? І, як бы горка не гучала фраза "вучыцца лепш на чужых памылках", трэба зрабіць высновы і задумацца аб тым, што кожны з нас робіць для ўласнай бяспекі і бяспекі сваіх блізкіх.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Анастасія Аляксандраўна Габроўская нагадала навучэнцам УА "Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж" правілы пажарнай бяспекі, а таксама расказала аб правілах паводзін падчас эвакуацыі.

Як гаворыцца ў вядомай прыказцы, хто папярэджаны, той узброены.

254