Прадметы з гісторыі тэхнікі

Музейная калекцыя "Прадметы з гісторыі тэхнікі" ўяўляе сабой своеасаблівы збор экспанатаў тэхнічнага характару, якія выкарыстоўваліся ў розныя перыяды часу, як ваеннымі, так і грамадзянскім насельніцтвам. Калекцыя вельмі разнастайная па сваім складзе. У ёй можна сустрэць любыя прадметы ад звыклых усім наручных гадзін да складаных ваенных сродкаў сувязі. У гэту калекцыю ўвайшлі экспанаты цесна звязаныя з тэхналагічным прагрэсам. Прадметы, якія вынаходзіліся для аблягчэння службы ваенных і мірных грамадзян, без якіх немагчыма ўявіць сучаснае жыццё. Музейная калекцыя "Прадметы з гісторыі тэхнікі" адлюстроўвае гістарычныя працэсы, з'явы, факты і падзеі ў жыцці чалавечага грамадства. Дасягненні сучаснай тэхнікі грунтуюцца на фундаментальных навуковых адкрыццях мінуўшчыны. Розныя маркі і мадэлі фотаапаратаў, гадзіннікаў, радыёстанцый, магнітафонаў і радыёпрымачоў, тэлефонных апаратаў, змешчаных у музейным фондзе, дазваляюць навочна пераканацца ў гэтым.

       Да такіх музейных экспанатаў можна аднесці:

  • аўдыё-і відэа-прайгравальнікі;
  • фотаапараты;
  • друкаваныя машынкі;
  • тэлевізары;
  • электрапрыборы і інш.

                            Гадзіннік кішэнны

На снежань 2017 года калекцыя "Прадметы з гісторыі тэхнікі" ў Ваўкавыскім музеі налічвае 187 адзінак захоўвання.