Фарміраванне калекцыі "Друкаваныя выданні" датуецца 1948 годам.
На 01.01.2015 г. налічвае 2854 адз. зах. асноўнага фонду.
Калекцыя прадстаўлена вялікім зборам плакатаў на тэмы:
- перыяд Вялікай Айчыннай вайны;
- Узброеныя Сілы СССР;
- войска Рэспублікі Беларусь;
- агітацыйныя перадвыбарчыя плакаты;
- стан сучаснага беларускага грамадства.
Вялікі збор тасерыстыкі (карткі, купоны, талоны, спажывецкія кніжкі) раскрываюць гаспадарчы і культурны бок горада і раёна ў другой палове XX ст.
У склад калекцыі ўваходзяць газеты, часопісы, плакаты, улёткі, паштовыя карткі кан. XX пач. XXI стст., якія друкаваліся ў розных выдавецтвах на тэрыторыі сучаснай Беларусі і за яе межамі. Цікавасць уяўляюць улёткі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі Беларусі фашысцкімі захопнікамі. У асноўным гэта ўлёткі, якія інфармавалі насельніцтва Беларусі аб падзеях на франтах, аб баявых дзеяннях партызан, аб здзеках захопнікаў з мірнага насельніцтва.
Прадметы з калекцыі "Друкаваныя выданні" прадстаўляюць незвычайна багатую крыніцу інфармацыі аб людзях і іх лёсах, светаадчуванні, вопыце ў розныя гістарычныя перыяды, аб падзеях мінулага, гарадах, краінах свету, прыродзе і іншае.
Усе музейныя прадметы гэтай калекцыі з'яўляюцца навуковым матэрыялам для вывучэння гісторыі краю.