Пачатак камплектавання калекцыі “Дакументы” быў пакладзены ў 1951 г., у гэты час, адной з першых у кнігу паступленняў музея была запісана “Даведка, выдадзеная партызану атрада ім. М.І. Калініна, Леанарду П.М. штабам атрада ад 26 ліпеня 1944 г.». Калекцыя "Дакументы" на 01.01.2015 г. налічвае 850 адзінак захоўвання асноўнага фонду.
У склад калекцыі ўваходзяць актавыя, справаводчыя і асабістыя дакументы (рукапісныя, машынапісныя, друкаваныя) па гісторыі горада і раёна. Найважнейшай групай гэтай калекцыі з'яўляюцца дакументы, якія адлюстроўваюць вайну 1812 г. Гэта карты і схемы перадыслакацыі і бітваў войскаў, раппорты, данясенні і адносіны рускіх военачальнікаў, а таксама патрабаванні акупацыйных улад да мясцовага насельніцтва.
Перыяд Грамадзянскай вайны перадаюць успаміны непасрэдных удзельнікаў тых падзеяў, іх біяграфіі, артыкулы газет таго часу. Асаблівую ўвагу заслугоўваюць асабістыя дакументы былых членаў Ваўкавыскага ВРК (П.І, Карасёва, П.А. Ляхоўскага, Краснавухаў Г.Т. і інш.).
Інтэрбелум гісторыі г. Ваўкавыска 1921 – 1939 гг. у музейнай калекцыі "Дакументы" прадстаўлены школьнымі сведчаннямі, дакументамі Ваўкавыскага магістрата, асабістымі кнігамі і пасведчаннямі стрэлка і інш.
Вялікая колькасць дакументаў сведчыць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны: акупацыю горада і раёна, шырокія маштабы падпольнага і партызанскага руху. Матэрыялы расказваюць пра гісторыю ўзнікнення першых падпольных арганізацый і партызанскіх атрадаў, пра дзейнасць кіраўнікоў і членаў антыфашысцкага камітэта. Частка дакументаў адлюстроўваюць падзеі 14 ліпеня 1944 г. (вызваленне горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) - падзячныя лісты, граматы, лісты з фронту.
Варта адзначыць вялікі збор дакументаў, якія перадаюць гаспадарчае і культурнае развіццё горада і раёна ў другі пал. XX ст.: асабістыя дакументы (пасведчанні, пашпарты, граматы); дыпломныя і курсавыя работы, рэфераты па гісторыі горада і раёна. Сярод музейных прадметаў вылучаюцца асабістыя дакументы вайскоўцаў (службовыя пашпарты, ваенныя білеты, граматы, падзякі і інш.).
Дакументы маюць вялікую гістарычную і навуковую каштоўнасць, бо яны адлюстроўваюць розныя бакі жыцця горада і раёна на пэўных этапах гісторыі.
Калекцыя патрабуе папаўнення дакументамі, якія належаць знакамітым ураджэнцам і жыхарам Ваўкавышчыны, а таксама сучаснымі дакументамі па гісторыі горада і раёна.