Баністыка

Папяровыя грошы - аб'ектыўныя і бесстароннія дакументы гісторыі. Тэкставыя надпісы на іх дакладна фіксуюць, калі, дзе і кім былі выпушчаны, ступень і фонды іх забеспячэння, раёны абарачэння і г.д.

Гэтыя звесткі даюць магчымасць з дапамогай гістарычных летапісаў абнавіць карціну палітычнага жыцця дзяржавы, эканамічны дабрабыт краіны і народа.

У мастацкіх адносінах грашовыя знакі ўяўляюць сабой цэлыя зборы ўзораў графічнага мастацтва.

Аднымі з першых музейная калекцыя "Баністыка" папоўнілася грашовымі знакамі Расіі, у тым ліку Часовага ўрада, банкнотамі Польшчы і Германіі, СССР, а таксама Рэспублікі Беларусь.

На 1 студзеня 2015 г. музейная калекцыя "Баністыка" налічвае 366 адзінак захоўвання.

Заслугоўвае ўвагі банкнота наміналам у 50 рублёў 1899 г.

Цікавасць уяўляюць грашовыя купюры, якія выпускаліся Часовым урадам Расіі і Дзяржбанкам РСФСР 1917 - 1918 гг. і ў народзе названыя «Керанкі».

Перыяд акупацыі нацысцкай Германіі прадстаўлены банкнотай у 5 рэйхсмарак 1942 г.

У апошні час фонды музея папоўніліся, рэдкімі для нашых рэгіёнаў, грашовымі знакамі Ірана і Ірака, Кіргізіі, Непала, Саудаўскай Аравіі, Туркменістана, Турцыі і Эстоніі.