
Батлейка ў музеі — жывая казка адбылася!
24 чэрвеня ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна адбыўся цудоўны батлеечны спектакль ад тэатра «Дом з марамі». Гледачы смяяліся, удзельнічалі ў інтэрактыве і разам з акцёрамі перажывалі гісторыі пра сяброўства, каханне і чалавечую цеплыню. Казкі, жывое слова і сапраўдная магія батлейкі падарылі цёплы вечар і дзецям, і дарослым!
Дзякуй усім, хто быў з намі!